Аддзел па адукацыі Крычаўскага райвыканкама нагадвае ...
Паважаныя бацькі!
Аддзел па адукацыі Крычаўскага райвыканкама нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская.
Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.
Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
Пры пастаноўке на ўлік дзяцей, якія маюць патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі у рэгістраційна-кантрольныя формы уключаны рэквізіты, неабходныя для забеспячэння ўліку заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) непаўналетніх на выбар мовы навучання ва ўстанове дашкольнай адукацыі (”Инструкция о порядке ведения делопроизводства по административным процедурам в государственных органах, иных организациях”, зацверджанная пастановай Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2009 № 39).
Аддзел па адукацыі Крычаўскага райвыканкама вывучаюць запыт бацькоў на адкрыццё групп дзяцей дашкольнага ўзросту з беларускай мовай навучання і выхавання.
раскрыть » / « свернуть